Павел Уцюпін: 65 % прадукцыі беларускага Мінпрама адпраўляецца на экспарт у 120 краін свету

17 сентября 2019

65 % прадукцыі беларускага Мінпрама  адпраўляецца на экспарт  у 120 краін свету. Сёння пра гэта паведаміў Міністр прамысловасці Павел Уцюпін  на дыскусіі Беларускага прамыслова-інвестыцыйнага форуму. Удзельнікі абмяркоўваюць, як будзе расці наша эканоміка ў найбліжэйшыя 5 гадоў. Стаўка  на лічбавізацыю і перадавыя тэхналогіі. Чакаюцца бізнес-сустрэчы з патэнцыяльнымі партнёрамі. Экспартны патэнцыял прадэманструюць і рэгіёны Расіі.

Анатоль Смірноў, прадстаўнік Агенцтва развіцця бізнесу Калужскай вобласці (Расія): "Тыя ўмовы і тыя перавагі, якія ёсць на тэрыторыі вашай дзяржавы, прывабныя для нашых прадпрымальнікаў. За мінулы год наш тавараабарот склаў каля 130 млн долараў. Сёлета гэты паказчык роўны ўжо звыш 40 млн долараў. Мы, безумоўна, зацікаўленыя ў павелічэнні гэтых паказчыкаў".

Стартавала і выстава інавацыйных распрацовак - прадэманстравана 150 узораў для ўкаранення ў вытворчасць. Ёсць і навінкі для масавага спажыўца: самакаты, скутары і веласіпеды. Мерапрыемствы ў рамках інвестфоруму прадоўжацца яшчэ 4 дні.