Вялікая партыя беларускіх пажарна-выратавальных машын адправілася ва Улан-Батар

5 июня 2020
Спецтэхніка на экспарт для бяспекі цэлай краіны! Вялікая партыя пажарна-выратавальных машын, створаная нашымі спецыялістамі з Барысава, адправілася ва Улан-Батар. Вытворчасць навукаёмістая: 25 аўтацыстэрнаў спраектаваныя з улікам кліматычных асаблівасцяў Манголіі. А гэта разбежка - узімку мінус 40 і ўлетку да плюс 50. Спецыяльныя шасі дапрацаваў МАЗ.

Сёлета барысаўчане таксама рэалізавалі кантракт з Казахстанам. Кампанія забяспечвае пажарнай і спецтэхнікай таксама МНС нашай краіны. Усяго ў лінейцы машынабудаўнікоў больш за сотню розных мадыфікацый аўтамабіляў.