Парламенцкая дэлегацыя Арабскай Рэспублікі Егіпет наведала БелАЗ

16 ноября 2018

Зацікаўлены пашыраць супрацоўніцтва з Мінскай вобласцю ў машынабудаўнічай сферы і Егіпет. Парламенцкая дэлегацыя Арабскай Рэспублікі сёння наведала БелАЗ. Каля двух дзясяткаў дэпутатаў з Каіра на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Егіпта Алі Абдэлем Аль Саедам прыехалі ў Жодзіна, каб ўбачыць вытворчасць знакамітых на ўвесь свет кар'ерных самазвалаў. Пастаўкі тэхнікі БелАЗ у Егіпет пачаліся яшчэ ў 60-х. Але апошнія гады аб'ём паставак некалькі знізіўся. Візіт парламентарыяў з Арабскай Рэспублікі паспрыяе нарошчванню аб'ёмаў узаемнага гандлю. Перспектыўным напрамкам можа стаць пастаўка БелАЗаў на кар'еры "залатога трохвугольніка" ў Верхнім Егіпце. Гэты раён багаты золатам, серабром, жалезам, меддзю і змяшчае 75 % мінеральных рэсурсаў краіны. Гасцей з Каіра на заводзе ў Жодзіна асабліва зацікавіла вытворчасць звышцяжкіх машын. Правялі і тэст-драйв самага вялікага кар'ернага самазвала ў свеце грузападымальнасцю 450 тон.

На гэтым тыдні БелАЗ паведаміў аб узнаўленні паставак сваіх самазвалаў у Кітай. На выставе імпарту ў Шанхаі быў падпісаны кантракт на продаж самазвала грузападымальнасцю 360 тон. Ён будзе задзейнічаны пры перавозцы вугалю ў кар'еры на поўначы КНР. Гэта будзе першая пастаўка БелАЗа на кітайскі рынак з 2013 года.