Парламентарыі АБСЕ абмеркавалі сёння на канферэнцыі ў Мінску развіццё Шаўковага шляху

29 апреля 2019

Парламентарыі АБСЕ  абмеркавалі сёння на канферэнцыі ў Мінску развіццё Шаўковага шляху - і ўсе пажаданні з кожнага боку адлюстраваныя ў выніковай дэкларацыі. Але больш гаворка ішла аб бар'ерах у гандлі з Усходу на Захад. Акцэнт - на больш цесную эканамічную інтэграцыю, стварэнне новых і хуткіх транспартных калідораў, на інвестыцыі ў лічбавыя вытворчасці. Галоўны вузел іх сканцэнтраваны ў індустрыяльным парку "Вялікі камень". На адкрыцці форуму кіраўнікі дэлегацый заяўлялі і аб важнасці заканадаўчай базы для трансмежнага супрацоўніцтва. Бо "Вялікі камень" - гэта не проста лагістычны хаб, ён становіцца міжнародным высокатэхналагічным кластарам.

Паала Грымолдзі, кіраўнік дэлегацыі Італіі ў ПА АБСЕ: "Італія зацікаўленая ва ўдзеле ў гэтым праекце Шаўковага шляху. Мы як парламентарыі падтрымліваем нашы прадпрыемствы ў рашэнні далучыцца да індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Мы прымем усе тэхнічныя меры, акажам разнастайнае садзейнічанне".

Філіпа Ламбардыі,  старшыня агульнага камітэта ПА АБСЕ, намеснік старшыні групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ: "Мы зацікаўленыя ў развіцці адносін з Беларуссю. Зараз працуе шмат швейцарскіх кампаній у Беларусі. І мы плануем адкрыць гэтым летам пасольства Швейцарыі ў Мінску".

Дзейнасць групы ў рамках ПА АБСЕ накіраваная на пашырэнне сфер супрацоўніцтва і ўмацаванне палітычных, эканамічных і культурных сувязяў паміж дзяржавамі-ўдзельнікамі. Група іграе ролю платформы, якая спрыяе ўзаемавыгадным эканамічным і гандлёвым сувязям.