Парк высокіх тэхналогій пашырае геаграфію экспарту і адкрывае яшчэ адзін філіял

21 марта 2016

Акцэнт на рост вытворчасці і экспарт праграмных прадуктаў. Парк высокіх тэхналогій за мінулы год амаль удвая павысіў колькасць камп'ютарных праграм. Пашырылася і геаграфія паставак нашых IT-паслуг. Упершыню сталічныя кампаніі-рэзідэнты выйшлі на рынкі Партугаліі, Харватыі, Сербіі, Узбекістана і Кыргызстана. Супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі дазваляе ствараць праграмнае забеспячэнне міжнароднага ўзроўню і для ўнутранага рынку.

Валерый Цапкала, дырэктар адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій: "Самае галоўнае, што ў нас пачалі з'яўляцца тыя праекты, тыя прадукты, якія фарміруюць сёння новы врбраз Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне. Танкі, вайбер... сёння іх ведаюць сотні мільёнаў чалавек".

У бізнес-інкубатары Парка высокіх тэхналогій распрацоўваюцца тэхнічныя ноу-хау, праекты як для адукацыйнай сферы, так і для культуры. А ў маі адкрыецца яшчэ адзін філіял парка - у Гродне. Там з'явяцца каворкінг і бізнес-цэнтры.