Помнік трактару МТЗ стаў славутасцю Новасібірска

6 сентября 2021

У Новасібірску з'явіўся помнік "Беларусу". Гаворка пра самы вядомы трактар МТЗ. З ініцыятывай увекавечыць тэхніку, якая дапамагала араць цаліну, выступіў Гандлёвы дом "МТЗ-Сібір". Мадэль трактара 1963 года выпуску адрамантавалі і рэканструявалі. Нягледзячы на амаль 60-гадовы ўзрост, ён і зараз прыдатны для работы на палях. Аднак цяпер узор выконвае новую функцыю - славутасці Новасібірска.

Супрацоўніцтва МТЗ і сібірскіх рэгіёнаў плённае. Толькі за мінулы год тут рэалізавана больш за дзве тысячы трактароў. МТЗ - адзін з найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў у Новасібірскай вобласці.