Галіны беларускай эканомікі, найболей пацярпелыя ад сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі, падтрымаюць. Канкрэтныя меры вызначаныя ўказам. Яго сёння падпісаў Прэзідэнт. Рашэнне прынята пасля глабальнага абмеркавання ўсіх пытанняў працы буйных прадпрыемстваў рэальнага сектара, прыватнікаў і сацыяльнай сферы напярэдадні на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы.
Сярод мер падтрымкі - арэндныя канікулы, растэрміноўкі і адтэрміноўкі па крэдытах. ІП дазволяць пералічыць адзіны падатак, калі яны не працавалі. Мясцовыя ўлады могуць зніжаць падаткі на маёмасць. За парушэнні кантралёры маюць права прыпыніць працу магазіна, кафэ або рэстарана да выпраўлення сітуацыі, але не больш чым на 3 месяцы. Гэтая мера - для павышэння адказнасці бізнесу.
Скарочаны час, калі наймальнік паведамляе свайму працаўніку пра змяненні ўмоў працы. Да таго ж, на 3 месяцы яго могуць перавесці і на іншы ўчастак, калі гэта трэба. Ва ўказе асобна прапісаныя і меры сацыяльнай падтрымкі. Бацькі могуць разлічваць на дапамогу, калі яны даглядаюць дзіця да 10 гадоў, якое стала кантактам першага або другога ўзроўню. Для спрашчэння працэдур дзяржзакупак дазволена іх праводзіць з адной крыніцы ў патрэбным аб'ёме і на працягу двух месяцаў, калі дамову з ранейшым пастаўшчыком адменяць. Іншыя рашэнні прымаюцца са згоды ўрада для гнуткага рэагавання на сітуацыю.
Запазычанасць суб'ектаў за энергарэсурсы ў валюце можна гасіць па курсе рубля на канец мінулага года. Указам прадугледжаныя і іншыя меры для ўстойлівай працы галін эканомікі і захавання рабочых месцаў у цяперашніх рэаліях.
Пакет мер па падтрымцы эканомікі падпісаны Прэзідэнтам
24 апреля 2020













