Пакет дакументаў па ўдасканаленні эканамічнай палітыкі рыхтуе ўрад Беларусі

24 апреля 2014
Пра гэта сёння на міжнародным эканамічным форуме ў Акадэміі навук журналістам паведаміў першы намеснік кіраўніка апарату Саўміна Аляксандр Забароўскі. Паводле яго слоў, гэтыя нарматыўна-прававыя акты ў першую чаргу накіраваныя на развіццё тых сістэмных ідэй, якія Кіраўнік дзяржавы дакладна абазначыў у Пасланні беларускаму народу і парламенту.

У якасці канкрэтнага прыкладу эксперт прывёў сістэмны дакумент па пытаннях удасканалення працы холдынгаў. Ён значна спросціць работу нашым буйным прамысловым кампаніям і спрацуе на павышэнне іх канкурэнтаздольнасці.

Аляксандр Забароўскі, першы намеснік кіраўніка апарату Савета Міністраў Беларусі - кіраўнік сакратарыята прэм'ер-міністра Беларусі: У актыўнай прапрацоўцы пяць нарматыўна-прававых актаў, якія дазваляюць комплексна ўрэгуляваць пытанні ўдасканалення эканамічнай палітыкі і рэалізаваць іх ужо сёлета, у наступным годзе і, натуральна, закласці іх у праграме пяцігодкі, якая зараз актыўна распрацоўваецца і будзе разам з нашымі партнёрамі з навуковай супольнасці, з бізнесу, з прадстаўнікоў асацыяцый абмяркоўвацца, прапрацоўвацца, каб, як і даручыў Кіраўнік дзяржавы, гэта быў сістэмны дакумент.

Абмеркаваць сучаснасць і будучыню беларускай і сусветнай эканомікі ў Мінску сёння сабраліся эксперты з нашай краіны, а таксама вядучыя спецыялісты ў гэтай сферы з Расіі, Казахстана, Украіны, Арменіі і Малдовы.