Пакет дакументаў па развіцці прадпрымальніцтва павінны кардынальна памяняць бізнес-асяроддзе ў Беларусі

28 сентября 2017

Аб гэтым заявіў першы віцэ-прэм'ер на палях Беларускага інвестфоруму.

Васіль Мацюшэўскі ўдакладніў, што гэта дапаможа знізіць кошт уваходу ў любы бізнес. Акрамя таго, у пакет дакументаў уваходзіць і праект дэкрэта аб лічбавізацыі эканомікі Беларусі, укараненне ў яе розныя сферы ІТ-рашэнняў. Дакумент дазволіць прыйсці на беларускі рынак буйным ІТ-гульцам.

Васіль Мацюшэўскі, першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі:

"У нас ёсць ідэя ў найбліжэйшы час запрасіць прадстаўнікоў дзелавой супольнасці, экспертаў, прэсу, каб мы вельмі глыбока пагрузіліся ў змест прынятых дакументаў. Мы часта прымаем добрыя дакументы. А ўжо наступная імплементацыя, праваўжывальная практыка нівеліруе, тое, што мы прымаем".

Аб тым, што Беларусь у найбліжэйшы час зможа палепшыць і крэдытны рэйтынг, сказаў першы намеснік міністра фінансаў.