П.Пракаповіч: грашовыя даходы насельніцтва за мінулы год выраслі больш чым на 15%

2 июля 2014
У Беларусі грашовыя даходы насельніцтва за мінулы год выраслі больш чым на 15 працэнтаў. Пра гэта сёння паведаміў віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч на адкрыцці рэспубліканскай Дошкі гонару. За дасягненні ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і высокія паказчыкі па эканоміі рэсурсаў указам Кіраўніка дзяржавы вызначаныя 57 пераможцаў спаборніцтва мінулага года. Упершыню на Дошцы гонару прадстаўленыя адразу 10 рэгіёнаў.

Анатоль Філонаў, першы намеснік Міністра эканомікі Беларусі: Безумоўна, гэта лепшыя калектывы, якія ў няпростых умовах паказалі магчымасць усё-такі дабівацца добрых эканамічных вынікаў у сваёй працы: паказчыкаў рэнтабельнасці продажаў, экспарту, эканоміі матэрыяльных рэсурсаў, дасягнення станоўчага сальда знешнеэканамічнай дзейнасці.


Летась у Беларусі дасягнуты найлепшы вынік па інвестыцыях у асноўны капітал. Гэта 23 мільярды долараў. 75 працэнтаў гэтых сродкаў былі накіраваныя на мадэрнізацыю прадпрыемстваў.