Чаканага эфекту ад мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў пакуль няма

28 апреля 2015

Вынікі працы канцэрна "Беллеспаперпрам" разглядалі сёння на пасяджэнні прэзідыума Саўміна. У склад канцэрна ўваходзіць 46 буйных прадпрыемстваў. Дзяржава ўклала вялізныя грошы ў мадэрнізацыю дрэваапрацоўкі, але, як паказалі праверкі, у большасці заводаў стабільных продажаў няма, і вытворчасць незагружана. На думку спецыялістаў, галіну выратуюць новыя рынкі і стварэнне кластараў.

Сёння айчынныя дрэваапрацоўшчыкі гандлююць на рынках 44 краін. У планах канцэрна "Беллеспаперпрам" на гэты год павялічыць экспарт на 20%.