Адказы на самыя актуальныя фінансавыя пытанні

4 августа 2013

Як беларусы рэагуюць на высокія працэнты па рублёвых дэпазітах, і ці доўга працягнецца ставачны бум? Будаўнічы рынак ізноў скалыхнула: сталічныя ўлады рыхтуюць новаўвядзенні для забудоўшчыкаў. Па нядзелях у нашым эфіры - эканамічны агляд.


Наталля Кузьміцкая знайшла адказы на самыя актуальныя фінансавыя пытанні. Беларускі рубель адваяваў свае пазіцыі. Нагадаю, з-за некаторага паслаблення нацыянальнай валюты ў канцы чэрвеня насельніцтва стала масава пераводзіць свае зберажэнні ў замежную валюту. У пагоні за укладчыкам і рублём банкі наладзілі спаборніцтвы на самыя выгадныя працэнтныя стаўкі па дэпазітах, некаторыя прапановы дасягалі даходнасці ў рэкордныя 50%. На думку экспертаў, пікавы ўзровень ужо пройдзены, аднак атрымаць звышпрыбытак можна будзе на працягу яшчэ гэтага месяца.


І зноў у цэнтры ўвагі жыллё. Сталічныя ўлады мяняюць правілы гульні на будаўнічым рынку. Верагодна, што зямельныя ўчасткі будуць давацца забудоўшчыкам на конкурснай аснове. Галоўным крытэрыем адбору стане тэрмін рэалізацыі аб'екта, а таксама наяўнасць 1 млн. долараў чыстага актыву. Як зменіцца ў сувязі з гэтым кошт квадратнага метра і якая расстаноўка сіл будзе на будаўнічым рынку - в аўтарытэтным меркаванні дырэктара кансалтынгавай кампаніі.


На гэтым у мяне ўсё. Мы прадоўжым сачыць за галоўнымі эканамічнымі падзеямі, сустрэнемся ў гэты ж час у наступную нядзелю.