Адносіны з Кітаем для Беларусi - гэта магчымасць пераняць паспяховы эканамічны вопыт

16 июля 2013

Прадпрымальнікі малых гарадоў Кітая пачалі асвойваць інавацыйны бізнес. Гэтаму папярэднічаў рост выдаткаў і цэн на тавары. І, як следства, спад цікавасці з боку замежных пакупнікоў. Але бізнесмены своечасова перарабілі вытворчасць так, што зараз свет не можа абысціся без іх тавараў.


Аб бізнес-гісторыі аднаго горада ў рэпартажы Дзяніса Бальшакова.


У нагу з часам. Так гучыць дэвіз завода электроннай тэхнікі Ляньчжоў. Яшчэ некалькі гадоў таму тут выпускалі DVD-прайгравальнікі, а зараз ва ўсю вырабляюць планшэтныя камп'ютары. Трэба быць гнуткімі і пастаянна мяняцца, інакш завод стане нерэнтабельным, а супрацоўнікі застануцца без працы - лічаць уладальнікі.


Ці Сюнвэнь, фінансавы дырэктар кампаніі Ляньчжоў: 2 гады таму мы кінулі шмат рэсурсаў на даследаванні і распрацоўку новых тавараў. Зараз у нас 50 тэхнічных патэнтаў - гэта дапаможа прасоўвацца на еўрапейскім і амерыканскім рынках. Мы прагназуем прырост вытворчасці на 70-100%.


У кампаніі па вытворчасці цацак Meida Toys таксама на ўсю моц укараняюць інавацыі. Дзецям надакучылі плюшавыя мядзведзі. Яны жадаюць тэхналагічных робатаў і паменшаныя баліды з Формулы-1. У выніку за год завод запусціў у вытворчасць 300 новых відаў тавару, а прыбытак узрос на 40%.


Ван Ханьмінь, менеджар аддзела даследаванняў і распрацоўкі Meida Toys: Каб пастаянна падаграваць цікавасць пакупнікоў, мы павялічылі штат супрацоўнікаў па даследаваннях і распрацоўцы ў 10 разоў! Больш за палову нашых спецыялістаў маюць вышэйшую адукацыю.


Курс на інавацыі зрабіў бізнес маленькага горада на рэдкасць канкурэнтаздольным. За апошнія 5 гадоў мясцовыя прадпрымальнікі атрымалі 1600 патэнтаў. Такія лічбы асабліва перспектыўныя з улікам новага вектару кітайскай эканомікі. Вытворчасці пераарыентуюць на ўнутраны рынак. Тут недарагая прадукцыя без увазных пошлін заўсёды знаходзіць свайго ўдзячнага пакупніка.


Што яшчэ раз даказвае: спад эканамічнай актыўнасці зусім не падстава для банкруцтва. А магчымасць зрабіць новы рывок.