Адносіны Беларусі і ЕС могуць выйсці на іншы ўзровень не толькі ў палітычнай, але і гандлёва-эканамічнай сферы

31 марта 2015

Дыялог аб перспектывах усходняга партнёрства працягнуўся ў сценах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Еўрапейскія палітолагі заявілі пра неабходнасць перагледзець сваё стаўленне да гэтага праекта. Гутарка, як падкрэсліваюць эксперты, ідзе пра індывідуальны падыход да кожнай з краін-удзельніц. У гэтым кантэксце адносіны Беларусі і ЕС могуць выйсці на іншы ўзровень не толькі ў палітычнай, але і гандлёва-эканамічнай сферы. Ініцыятарамі гэтага дыялогу выступілі менавіта эксперты Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах.

Еўрапейскі савет па міжнародных адносінах - гэта незалежны навукова-даследчы інстытут і аналітычны цэнтр, які даследуе знешнюю палітыку і бяспеку.