Самая смачная выстава Беларусі - "Прадэкспа" - сёння адкрылася для наведвальнікаў. Чвэрць стагоддзя яна не змяняе традыцыі прапанаваць лепшыя прадуктовыя навінкі беларускіх і замежных вытворцаў. Сваю прадукцыю дэманструюць дзве сотні ўдзельнікаў з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама дзяржаў блізкага і далёкага замежжа. Сёлета ўвага да гэтай сферы вытворчасці вялікая: пандэмія абумовіла высокі попыт на харчаванне ва ўсім свеце. Беларусь выгадна скарысталася сітуацыяй, нарасціўшы замежныя пастаўкі.
"Прадэкспа" запрашае на сваю пляцоўку да канца рабочага тыдня. Чакаецца насычаная праграма: дзелавы форум, спаборніцтвы сярод удзельнікаў і традыцыйныя бліцперамовы паміж вытворцамі і менеджарамі гандлёвых сетак.













