Адкрылася абноўленая Гомельская ЦЭЦ-1

21 октября 2017

І сёння адбылася цырымонія адкрыцця абноўленай Гомельскай ЦЭЦ-1. Інвестыцыі склалі амаль 50 мільёнаў долараў. Сродкі - Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця. Праект рэалізавалі ў рамках галіновай праграмы электраэнергетыкі, разлічанай да 2020 года. ЦЭЦ-1 дазволіць не толькі забяспечыць цяплом жыхароў Гомеля, але і сэканоміць на паліве.

Гомельская ЦЭЦ-1 - адзін з найважнейшых аб'ектаў цеплаэнэргетыкі абласнога цэнтра.