Адкрылася нацыянальная экспазіцыя Беларусі на Кітайскай міжнароднай выставе імпарту

5 ноября 2020
Сёлета мерапрыемства ў Шанхаі праходзіць у анлайн-фармаце. Урачыстая цырымонія адкрыцця прайшла па відэасувязі. На выставе прадукцыю прэзентуюць 37 беларускіх прадпрыемстваў розных галін: напрыклад, нафтахімія, навуковыя распрацоўкі, сучасныя тэхналогіі, прадпрыемствы лёгкай прамысловасці і Нацыянальнае агенцтва па турызме. 
Цырымонія адкрыцця праходзіла з удзелам кіраўніцтва Беларускай гандлёва-прамысловай платы, арганізацый-удзельнікаў і кітайскага боку.