5 ёсць. 7 мільярдаў долараў штогод ад экспарту сельгаспрадукцыі - будзе. Пра тое, на чым і як лепш працаваць, дэманструе міжнародная выстава Белагра. Сёння адбылося яе адкрыццё. Сярод гасцей сотні дэлегацый з 18-ці краін свету - ад ЗША да Сінгапура. За мінулы год істотна пашырылася геаграфія паставак агратавараў Беларусі.
Але асноўны інтэграцыйны партнёр па-ранейшаму Расія. Зараз размова вядзецца наконт стварэння сумесных перапрацоўчых прадпрыемстваў на беларускай сыравіне. Аб буйных кантрактах на агарнай выставе дамаўляюцца з беларускім бокам прадстаўнікі жытніцы Расіі - Краснадарскага края. У рэгіёне кожны другі колавы трактар з лагатыпам МТЗ.














