Айчынная тэхніка паспяхова працуе і на палях Бранскай вобласці

30 июля 2013

Мы ўжо не раз гаварылі аб дапамозе краіне-суседцы. І вось новыя вехі рэгіянальнага супрацоўніцтва. Магілёўская вобласць і Бранскі рэгіён Расіі падпісалі дарожную карту. У планах - стварэнне сумесных вытворчасцяў і павелічэнне тавараабароту.



Пра што яшчэ дамовіліся губернаторы - у рэпартажы Уладзіміра Сёмкіна.


Павялічыўся ў паўтара раза і амаль да мільярда. 870 мільёнаў долараў - такі вынік супрацоўніцтва нашай краіны з Бранскай вобласцю за мінулы год. Зрэшты, бізнесмены і чыноўнікі падкрэсліваюць, што гэтая сума не адпавядае гандлёваму патэнцыялу Беларусі і прыгранічнага рэгіёну.


Сельская гаспадарка. Калі суседзяў цікавіць перадавы вопыт Беларусі ў раслінаводстве і вытворчасці малочнай прадукцыі, то наша цікавасць - у жывёлагадоўлі. У Бранскай вобласці зараз праходзіць эксперымент па гадоўлі абердын-ангускай пароды кароў. Незалежна ад сезона яны штодня набіраюць вагу больш за адзін кілаграм. Гэты вопыт могуць пераняць і беларускія фермы. У сваю чаргу Магілёўская вобласць зацікавіла бранцаў сваімі ліфтамі. Станоўчыя водгукі ўжо ёсць ад жыхароў Тульскай вобласці.


Асобную ўвагу надалі стварэнню сумесных вытворчасцяў. У Бранскай вобласці ўжо паспяхова працуе прадпрыемства па зборцы беларускіх камбайнаў. І ўжо зараз наладжаныя пастаўкі вузлоў і агрэгатаў на Жукоўскі мотавелазавод.


З улікам усіх кантрактаў візіт Магілёўскай вобласці можна лічыць больш чым паспяховым. Ключавыя рашэнні па экспарце тавараў і стварэнні сумесных вытворчасцяў прынятыя. Пакуль адкрытым застаецца пытанне экспарту паслуг, зрэшты, і ў гэтым кірунку праца вядзецца. Яшчэ адно пацверджанне таму - падпісаная дарожная карта.


А для таго, каб усе пункты гэтай дарожнай карты няўхільна выконваліся, кіраўнікі двух рэгіёнаў прызначылі адказных. І даручылі кожны месяц падаваць справаздачы па праробленай працы ў сферы супрацоўніцтва двух прыгранічных абласцей.