Справаздачы аб выкананні прагнозных паказчыкаў

29 августа 2014

Прэм'ер-міністр Беларусі на гэтым тыдні заслухоўвае справаздачы аб выкананні прагнозных паказчыкаў за 7 месяцаў гэтага года. Першымі прадставілі вынікі працы і бачанне перспектыў Мінпрам і тры вядучыя канцэрны: Белегпрам, Беллесбумпрам і Белнафтахім. Больш за ўсё турботы выклікае сітуацыя ў Мінпраме. Чаканыя паказчыкі па выніках васьмі месяцаў працы могуць пагоршыцца.


Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што Кіраўнік дзяржавы і ўрад стварылі неабходныя ўмовы для нармальнай працы эканомікі. Гэта і пытанні дзяржаўнай падтрымкі, і правы кіраўнікоў і міністраў у прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў. У найбліжэйшы час будуць прынятыя са справаздачамі ўсе ключавыя міністэрствы.