Справаздача ўрада. Беларусь адновіць транзіт нафты да 15 жніўня

28 июня 2019

Насычанай выдалася гэтая пятніца і ў парламентарыяў. У Авальнай зале ўрад  даў справаздачу аб рабоце эканомікі. У гасцях у дэпутатаў і сенатараў  віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка, які курыруе самыя "цяжкія" сферы, у тым ліку з пункта погляду іх укладу ў рост беларускай эканомікі. Урад не знімае з сябе абавязацельствы выйсці на 4 % ВУП па выніках года нават пры ўмове пакуль нявырашаных нафтавых пытанняў з Расіяй. Зрэшты, наконт нафты сёння гаварылі дэталёва. Як Мінск і Масква дамаўляюцца аб аднаўленні партнёрскай работы ў ранейшым рэжыме на фоне нядаўніх паставак няякаснай сыравіны? 

Вольга Анішчанка з Авальнай залы Дома ўрада. 

Пад заслону вясенняй  сесіі ў Авальнай зале чакалі справаздачы ўрада аб рабоце сектараў эканомікі, якія сёлета праходзілі праверку на трываласць. На стан паліўнага рынку не мог не паўплываць падатковы манеўр у Расіі, надзвычайнае здарэнне з пастаўкамі бруднай нафты ўдарыла па нашых заводах-перапрацоўшчыках. Аднавіць ранейшыя графікі, у тым ліку працы на экспарт, яшчэ трэба, пацвердзіць сёння ўрад. Галоўнае - за часовымі цяжкасцямі бачыць эфектыўныя рашэнні.

Нафтавы форс-мажор прыкметна сапсаваў краіне экспарт. Нафтапрадукты, як вядома, - львіная доля ў кошыку замежных паставак. Але пасля красавіцкіх падзей, калі з сыравінай узнікаюць праблемы, Беларусь часова закрывае знешнія рынкі, спрабуючы не дапусціць дэфіцыту на ўнутраным. Разам з іншымі прычынамі аб'ёмы экспарту бензіну і дызелю падаюць з пачатку года амаль на 20 %. Паралельна краіна страчвае і ад транзіту нафты ў заходнім і паўднёвым напрамках. А заводы вымушаныя весці калькуляцыю тэхналагічнага ўрону. У Мазыры ўжо ацанілі страты. 

Маючы адбыцца капрамонт на Мазырскім заводзе дасць у распараджэнне экспертаў заверанныя сумы ўрону. Аб гэтым паведамяць расійскім партнёрам. Але гэта толькі частка тых страт, якія Беларусь панесла ў выніку надзвычайнага здарэння на "Дружбе". Ва ўрадзе сёння  не сказалі дакладныя лічбы (падлікі ўсё ж справа не хуткая), назваўшы толькі гэтыя страты значнымі. Перамовы  наконт кампенсацыі страт з расійскім бокам працягваюцца.

Увайсці ў ранейшы рытм працы стане магчыма толькі к сярэдзіне жніўня. Да гэтага моманту трубы на беларускім участку ачысцяць ад няякаснай сыравіны. Яна па сённяшні дзень стварае заторы ў сістэме, што перашкаджае паступленню па асобных напрамках чыстай нафты. Пакуль выцеснілі толькі палову аб'ёмаў бруднай сыравіны. Штогод Беларусь адпраўляла транзітам каля 50 мільёнаў тон нафты. Ці нагоняць гэтыя аб'ёмы да канца года? У перамовах з расійскім бокам гучыць выразнае  так. Але ў Беларусі не так упэўнены. 

Урад ацаніў і недаатрыманыя аб'ёмы нафты. Мінус 250 тысяч тон. Масква нядаўна гаварыла аб дадатковых пастаўках: 200 тысяч атрымае "Нафтан". Але пакуль папоўніць аб'ёмы не ўдалося. Дапастаўкі будуць. Але гэта не тыя лічбы, якія выпалі з гадавых планаў перапрацоўшчыкаў. 

Беларускія заводы рыхтуюцца і да працы ва ўмовах новых цэнаў на нафту. Падатковы манеўр у Расіі на будучыню (а гэта 2024 год)  рыхтуе Беларусі кошт сыравіны ў цану сусветных значэнняў. Урад не ўтойвае: парытэту цэнаў на ўнутраным рынку ў параўнанні з Расіяй не будзе. У нас усё ж атрымаецца даражэй. Але танней, чым у Еўропе. Літр 92-га, абяцаюць, не перавысіць доларавай адзнакі.