Ад высокіх да інавацыйных тэхналогій

5 апреля 2013

Партфельны праект Беларусі, Расіі і Казахстана - венчурны фонд і цэнтр інавацыйных тэхналогій з капіталам  3 мільёны долараў - створаны для працы сумесных праектаў і развіцця прыярытэтных сектараў эканомікі.


Таксама пачаўся конкурс праектаў для фінансавання з інавацыйнага фонду. Беларускі бок прапанаваў каля 15 варыянтаў на суму  50 мільёнаў долараў. Бізнес-планы ў галінах аховы здароўя, інфармацыйных і касмічных тэхналогій, нафтавай перапрацоўкі і нанатэхналогій - ужо на стале патэнцыйнага інвестара.