Восенню ў В'етнаме запусцяць першую сумесную зборку тэхнікі МАЗ

22 июня 2018

Першую сумесную зборку тэхнікі Мінскага аўтазавода восенню запусцяць у В'етнаме. Гатоўнасць нарошчваць кааперацыйныя сувязі партнёры пацвердзілі сёння ў Мінску. Тут прайшло пасяджэнне міжурадавай камісіі. Сумеснае прадпрыемства "МАЗ-Азія" ля Ханоя стварылі летась. Гэта дазволіла заводу бяспошлінна адпраўляць у В'етнам тэхніку. Новы этап - старт першай чаргі сумеснай вытворчасці грузавікоў. У завода ўжо ёсць першыя заказы на ўнутраным рынку, у будучыні машыны пойдуць на рынак іншых азіяцкіх краін. Сёння ў распрацоўцы ў партнёраў і сумесны выпуск пасажырскай тэхнікі.

В'етнам стаў першай краінай, якая заключыла дагавор аб зоне свабоднага гандлю ў ЕАЭС. Гэта робіць выгадным і зборачныя праекты, і пастаўкі нашай прадукцыі. Экспарт у В'етнам істотна нарасцілі нашы малочнікі. А да канца года там пачнецца будаўніцтва сумеснага прадпрыемства па вытворчасці малочных прадуктаў па беларускіх тэхналогіях.