Асноўныя кірункі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2025 года - шчаслівая сям'я, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр і моцныя рэгіёны. Вялікую ўвагу плануецца надаць развіццю прамысловага комплексу краіны.
Мэтавы арыенцір - павелічэнне ў 1,3 раза прадукцыйнасці працы ў гэтай сферы.
Будзе зроблена стаўка на паскоранае развіццё высокатэхналагічных вытворчасцяў. Прарыўнымі пунктамі росту прамысловасці стануць электратранспарт, біяіндустрыя і фармацэўтыка, робататэхніка і прыборабудаванне.
На вядучых прадпрыемствах краіны плануюць рэалізаваць праекты па засваенні вытворчасці новых відаў імпартазамяшчальнай прадукцыі - такіх больш як 260. З іх каля 25 - прынцыпова новыя для рэспублікі.
Ключавым момантам таксама стане павышэнне якасці прадукцыі і штогадовае паніжэнне расходаў на вытворчасць на 1,5-2 % .













