Арганізацыі і прадпрыемствы Мінскай вобласці рыхтуюцца да ўдзелу ва Усебеларускім народным сходзе

7 июня 2016

Дэлегаты з усіх рэгіёнаў разам з калектывамі абмяркоўваюць планы і задачы на найбліжэйшых пяць гадоў. У той жа час падводзяць і вынікі.

Адна з ключавых сфер для цэнтральнага рэгіёна - аграпрамысловы комплекс. Як работа аднаго прадпрыемства ўплывае на агульныя вынікі, чаму сацыяльная сфера - безумоўны прыярытэт? Аляксей Кандраценка шукаў адказы ў Нясвіжскім раёне.

Амаль тры тысячы кароў і да кожнай індывідуальная ўвага. А гэта камфортныя ўмовы ўтрымання, інтэнсіўны і якасны корм, а таксама даенне строга па раскладзе. У выніку гадавая вытворчасць тут амаль 10 тысяч тон малака на карову, якое, дарэчы, на 100 % класа экстра.

Сёння "Сноў" - адзін з вядучых шматпрофільных аграхолдынгаў краіны. Яго гонар - мясная прадукцыя: больш за 300 найменняў, многія з якіх папулярныя ў беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў. У цэхах штодня вырабляюць каля 40 тон прадукцыі, якая на складах не затрымліваецца.

Нясвіжскі вытворца надае увагу не толькі паляпшэнню канкурэнтаздольнасці і павелічэнню прыбытку прадпрыемстваў холдынга. Нягледзячы на цяжкасці, прыярытэтам тут заўсёды заставалася сацыяльная сфера. Школы, два дзіцячыя садкі, басейн і фітнес-цэнтр, а таксама амбулаторыя - усё гэта дасягненні апошніх гадоў. Адзін з галоўных плюсаў - будаўніцтва жылля.

У тым, што ўмовы жыцця ў аграгарадку нічым не горш за гарадскія, бачна, напрыклад, па такіх камфартабельных дамах. Летась амаль 60 сем'яў у Снове адзначылі наваселле.

Агракамбінат пастаянна ўдасканальваецца і тэхнічна: гэта і сучасны зернесушыльны комплекс, і біягазавая ўстаноўка. Пры гэтым самая вялікая каштоўнасць, упэўнены старшыня СВК, гэта працоўны калектыў.

Мікалай Радаман, старшыня СВК «Агракамбінат Сноў»:

"Людзі маладыя прыходзяць, атрымліваюць жыллё шляхам пэўнага адбору. Мы маем працоўны рэзерв маладых, моцных, разумных і дасведчаных людзей. Я хацеў бы, каб у сельскай мясцовасці аднавілі праграму "Чыстая вада". Гэта будаўніцтва станцый абезжалезвання, водаправодаў. Плюс праграма, якую ўкараніў Прэзідэнт, - будаўніцтва жылля на сяле, менавіта льготнае фінансаванне".

Задачы, шляхі іх вырашэння і планы на будучыню. Кожнае прадпрыемства і кожны раён ўнясе свой уклад у агульны фундамент развіцця Мінскай вобласці. Пляцоўкай для такога сацыяльна-эканамічнага «будаўніцтва» і стане Усебеларускі народны сход. Пра тое, у якіх напрамках варта рухацца, стане зразумела ўжо менш чым праз тры тыдні.