Аптовыя пастаўкі тавараў лёгпрама вырашыць праблему прысутнасці кантрафакту на рынку

15 ноября 2013
Такое меркаванне сёння прагучала ў Савеце Міністраў на сустрэчы віцэ-прэм'ера Пятра Пракаповіча з кіраўнікамі прадпрымальніцкіх структур. Паводле статыстыкі, сёння 80% тавараў прадаюцца без маркіроўкі. Адсутнасць дадзеных аб вытворцы з'яўляецца парушэннем закону аб абароне правоў спажыўцоў. У будучыні, калі прадпрымальнік не зможа пацвердзіць легальнасць тавару, максімальны штраф можа скласці больш як тры мільёны рублёў. Радыкальная санкцыя - пазбаўленне права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што ў Беларусі - усе ўмовы для набыцця тавару напроста ў вытворцаў. Пры гэтым прадаўцы не павінны забываць і аб рэалізацыі прадукцыі беларускай вытворчасці.