Каля 80 мільярдаў рублёў інвестыцый чакае сёлета Нарачанскі край

14 февраля 2013
На развіццё турызму і якасць адпачынку на галоўным возеры краіны - Нарачы - яшчэ ў 2010-м годзе звярнуў увагу Прэзідэнт і зацвердзіў дзяржпраграму развіцця курортнай зоны Нарачанскага краю. У яе ўнеслі 140 населеных пунктаў. У якасці перспектыўных вызначылі 86 інвестыцыйных пляцовак.
На Нарачанскім рыбзаводзе бурліла жыццё, а кансервы са шчупака, карпа і ляшча раскупляліся хутка. Саюз разваліўся, і рыбная перапрацоўка загадала доўга жыць, праўда, завод на Нарачы доўга супрацівіўся. Як апынулася, нездарма. Тры гады таму сюды прыйшлі фундатары з грашыма і надзеяй.
Інвестыцыйныя патокі, якія ўжо пачалі сілкаваць гэтую зямлю, абяцаюць рэгіёну новыя працоўныя месцы і падатковыя паступленні ў казну.
Турыстычны бізнес у Нарачанскім краі справа прыбытковая, часам дае 40-працэнтную рэнтабельнасць, але ад сезоннасці пакуль адысці не атрымліваецца. Круглагодную цікавасць да Нарачы пакуль выяўляюць рыбакі, паляўнічыя ды аматары аўтэнтычнага адпачынку ў аграсядзібах.
Пазбавіць Нарач ад іміджу летняга курорта толькі сур'ёзная інфраструктура забаў, да прыкладу, аквацэнтр. Ідэя ёсць, а грошай на яе няма. Праўда, на нарачанскай касе з'яўляецца аб'ект унікальны, усесезонны. З самабытнымі традыцыямі і асаблівасцямі мясцовага побыту можна будзе не толькі пазнаёміцца. У этнакультурнай вёсцы ў 10 двароў можна будзе жыць. Нават будпляцоўка прыцягвае турыстаў.
Валадарыць на Нарачы з савецкіх часоў адпачынак санаторны. Нават узімку мясцовыя здраўніцы не пустуюць. Кагосьці прыцягвае цішыня, кагосьці цягне настальгія.
Беларускі адпачынак на водах не стаіць на месцы. Яго філасофію сталі змяняць у Спадарожніку і запусцілі праект поўнага санаторнага цыкла. Лячэнне і забавы - не выходзячы са здраўніцы. Беларускі Бадэн-Бадэн адразу прыцягнуў кіпрыётаў.
Некранутая прырода і экалогія па-ранейшаму прыцягваюць і нараджаюць яшчэ адзін праект.
Разуменне таго, якім павінен стаць Нарачанскі край, у мясцовай улады ёсць. Беларуская жамчужына павінна прымаць больш турыстаў. І прымаць годна.