Каля 500 кампаній чакаюць у "Вялікім камені" на кітайска-беларускім эканамічным форуме

9 апреля 2019

Ён пройдзе ў пачатку ліпеня ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях". Задача маштабнай бізнес-сустрэчы - пазнаёміць гасцей з магчымасцямі індустрыяльнага парка, эканамічнымі і падатковымі прывілеямі для рэзідэнтаў.

Аляксандр Ярашэнка, кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень": "Для нас важная задача прыцягнуць інвестара, паказаць задачы самога парка, прывабіць якарных інвестараў, буйныя кампаніі, у якіх была б зацікаўленасць развіваць свае праекты тут, у Рэспубліцы Беларусь, выкарыстоўваючы такія ўнікальныя, прэферэнцыяльныя ў тым ліку магчымасці, якія мы даем у нашым парку".

Зараз у "Вялікім камені  крыху больш за 40 рэзідэнтаў. Інвестыцыі склалі больш за мільярд долараў. Да 21 года  гэтую лічбу плануюць падвоіць.