Беларусь у поўным аб'ёме выконвае свае знешнія абавязацельствы: каля 3 з паловай мільярдаў долараў было накіравана на абслугоўванне знешняга дзярждоўгу летась. Пагашэнню абавязацельстваў надаецца вялікае значэнне. Для гэтых мэт актыўна выкарыстоўваліся рэсурсы, якія прыцягваліся для рэфінансавання. Аб выніках працы за мінулы год і задачах на цяперашні гаварылі сёння на выніковай калегіі Мінфіна. У працы прыняў удзел і прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. Адна з першачарговых задач на гэты год - захаванне сацыяльнай скіраванасці бюджэту.
Таксама міністр адзначыў, што мінулы год быў няпростым, выкананне бюджэту праходзіла ва ўмовах запаволення эканамічнай актыўнасці. Таму па асобных крыніцах ён не дабраў даходаў: гэта падатак на прыбытак, дывідэнды, плацяжы і даходы ад нафтахімічнага комплексу.













