Каля 250 найменняў прадукцыі забароненыя да ўвозу ў Беларусь

29 декабря 2015

У краіне створаны механізм нагляду за адпаведнасцю тавараў, якія паступаюць на ўнутраны рынак. Аб патрабаваннях тэхрэгламентаў ЕАЭС і рэалізацыі ўказу Прэзідэнта сёння ішла размова на Прэзідыуме Саўміна. Як адзначыў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, сёлета больш як 70% праверанай прадукцыі не адпавядае маркіроўцы, заяўленым характарыстыкам, альбо па ёй адсутнічаюць дакументы па якасці і бяспецы. Сярод іх - тавары для дзяцей, мэбля, прадукцыя лёгкай прамысловасці.

Сёння вялікія апасенні выклікае і паток кантрафактнай прадукцыі з суседняй Расіі. Доля яго даходзіць да 40%. Улічваючы зону свабоднага гандлю, беларускі рынак выстройвае свае дзейсныя бар'еры супраць фальсіфікацыі.