Каля 200 інавацыйных праектаў прапаноўвае Беларусь Кітаю для інвеставання

4 августа 2016

Гэта стартапы ў нанатэхналогіях, медыцыне, машынабудаванні, іншых сферах - аб іх гаварылі сёння ў Мінску на беларуска-кітайскім форуме. Па выніках сустрэч чакаецца падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве з дзясяткам венчурных фондаў КНР.

Шматлікія са стартапаў, якія абмяркоўвалі сёння на форуме, атрымаюць прапіску ў індустрыяльным парку "Вялікі камень". Плануецца, што да канца верасня цалкам завершыцца будаўніцтва ўсіх інфраструктурных аб'ектаў першай чаргі парка.