Абмежаванні, уведзеныя Масквой на ўвоз малочнай сыравіны з Беларусі, пагражаюць расійскай харчовай прамысловасці

24 августа 2018

Пад удар трапляюць у першую чаргу кандытарская і малочная галіны. Гэта паведамляе Асацыяцыя еўрапейскага бізнесу. Арганізацыя ўжо накіравала ў расійскі ўрад ліст з інфармацыяй аб гэтым. Так, у дакуменце папярэджваюць, што з-за забароны на ўвоз у Расію беларускага сухога абястлушчанага малака і малочнай сыроваткі ў рэгіёне могуць спыніць працу кандытарскія прадпрыемствы. Мясцовыя вытворцы не здольныя задаволіць попыт на рынку. А гэта значыць, што ў хуткім часе з расійскіх прылаўкаў могуць знікнуць цукеркі, дзіцячае харчаванне і марожанае. Нагадаем, часовыя абмежаванні на пастаўку некаторых відаў малака і малочнай прадукцыі з Беларусі Рассельгаснагляд увёў з 6 чэрвеня.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя