Ігар Дзёмін: Забруджванне нафты ў трубаправодзе "Дружба" было наўмысным

26 апреля 2019

Забруджванне нафты ў трубаправодзе "Дружба" было наўмысным і адбылося праз прыватны СамараТрансНафта-тэрмінал, які прымае нафту некалькіх малых вытворцаў. Аб гэтым паведаміў афіцыйны прадстаўнік Транснафты Ігар Дзёмін. Па факце забруджвання сыравіны сілавыя ведамствы Расіі ўзбудзілі крымінальную справу. Аб гэтым стала вядома некалькі гадзін таму. Беларусь у сваю чаргу настойвае на прыняцці вычарпальных мер і кампенсацыі шматмільённых страт ад няякаснай сыравіны. Падобныя паводзіны расійскага боку ніяк нельга назваць партнёрскімі. У Мінску сёння працягваецца сустрэча з расійскімі прадстаўнікамі. Ініцыяваная яна нашым бокам. Перамовы ўжо ідуць 9-ю гадзіну. Увесь дзень за іх ходам сочыць наш карэспандэнт Вераніка Бута. Яна на прамой сувязі са студыяй. Вераніка, што вядома да гэтай гадзіны? Наколькі бакі блізкія да вырашэння праблемы? (прамое ўключэнне).