У яе састаў увайшлі прадстаўнікі больш як дзесяці кампаній. Госці з Кітая пабывалі на інвестыцыйнай выставе, дзе сваю прадукцыю прэзентавалі больш як 20 прадпрыемстваў вобласці. Дэлегацыя таксама наведала найбуйнейшае прадпрыемства Беларусі па вытворчасці кабельна-правадніковай прадукцыі "Энергакамплект".
Лі Цзян Дзюнь, намеснік кіраўніка народнага ўрада правінцыі Хэйлунцзян (Кітай): "Шмат нашых прадпрыемстваў жадаюць працаваць з вашымі. Зараз тут знаходзяцца прадстаўнікі прадпрыемстваў, іх цікавяць сумесныя праекты ў розных сферах. У прыватнасці, зацікавіла ваша вытворчасць мяса, малака".
Алег Мацкевіч, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама: "У іх добрыя будаўнікі. А ў нас плануецца будоўля М-3. Плюс энергетыка, з улікам таго, што нам яшчэ на Дзвіне трэба рабіць у плане Бешанковіч і Верхнядзвінска".
Пагадненне аб супрацоўніцтве з кітайскай правінцыяй было падпісана ў 2006 годзе. Летась падпісалі пагадненне пабрацімскіх сувязяў.