Адобрана папярэдняя справаздача па экспертнай ацэнцы Беларускай АЭС

10 марта 2021
Камфортная інфраструктура сёння немагчыма без высокатэхналагічных праектаў, якія забяспечваюць высокую якасць жыцця людзей. Сярод такіх  БелАЭС. Станцыя  будзе гатовая да інспекцыі перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю  ў канцы красавіка - пачатку мая. Пра гэта сёння заявіла журналістам кіраўнік Дзяржатамнагляду. Усе работы на станцыі вядуцца з выкананнем усіх норм бяспекі. Гэта пацвярджаюць і замежныя эксперты. Нагадаем, напярэдадні Еўрапейская група рэгулятараў ядзернай бяспекі зацвердзіла папярэднюю справаздачу па экспертнай ацэнцы Беларускай АЭС. Місія станоўча ацаніла супрацоўніцтва з беларускім бокам. І гэта чарговы доказ таго, што Беларусь адкрыта па дачыненні да міжнародных партнёраў. Аднак БелАЭС - стратэгічны праект, які ўвасабляем у жыццё ў першую чаргу для сябе. Антон Малюта працягне (відэа).