Паўладарская вобласць Казахстана плануе пашырыць кантакты з Мінскам

18 апреля 2017

Ад сферы ЖКГ да міжнароднага гандлёвага супрацоўніцтва - адна з буйных прамысловых абласцей Казахстана плануе значна пашырыць усебаковыя кантакты з Мінскам. Асабліва кіраўніцтва Паўладарскай вобласці зацікавілася вопытам беларускай сталіцы ў сферы гарадскога добраўпарадкавання, у тым ліку паасобным зборам другаснай сыравіны, стварэннем бясшумных трамвайных рэек і гарадской велаінфраструктуры.

Таксама ў Паўладарскай вобласці плануюць значна абнавіць трамвайны парк – неўзабаве ў Казахстан накіруецца звыш 20 адзінак беларускага электратранспарту. Сёння адзін з буйных прамысловых цэнтраў Паўладарскай вобласці Экібастуз стане горадам - пабрацімам з Партызанскім раёнам Мінска.