Чарговы танкер з нафтай для Беларусі прыбыў у порт Адэсы

24 марта 2020
Чарговы танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі  прыбыў у адэскі порт Паўднёвы. Судна выйшла ў выхадныя з грузінскага порта Супса і сёння ўначы прыплыло ў пункт прызначэння. Гэта трэцяя планавая пастаўка сыравіны ў нашу краіну ад кампаніі SOCAR аб'ёмам 85 тысяч тон. Раней па моры ва Украіну для Беларусі ўжо было дастаўлена 165 тысяч тон сыравіны з Азербайджана. Пасля разгрузкі нафту перапампуюць па трубаправодзе Адэса - Броды на Мазырскі НПЗ. Там ужо ідзе перапрацоўка першай партыі.