Чарговае паніжэнне стаўкі рэфінансавання

12 июля 2014

Чарговае паніжэнне стаўкі рэфінансавання анансаваў Нацбанк. Старшыня праўлення галоўнага банка краіны Надзея Ермакова паведаміла, што адпаведнае рашэнне ўжо прынята. Ужо з 16 ліпеня паказчык стаўкі паменшыцца на 1% і складзе 20,5% гадавых. Сёлета гэта ўжо трэцяе паніжэнне стаўкі. Нагадаем, у красавіку яна была паніжаная на 1 пункт да 22,5%. У маі чарговае паніжэнне паказчыка склала 21,5%. Нагадаем, у ліпені кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова заяўляла, што стаўка рэфінансавання, зыходзячы з разлікаў чаканай інфляцыі, да канца года можа скласці 18%.