Чарговае паніжэнне стаўкі рэфінансавання

8 августа 2014

Самы галоўны індыкатар грашова-крэдытнай палітыкі паказвае добрую дынаміку. Пра чарговае паніжэнне стаўкі рэфінансавання абвясціў Нацбанк. З 13 жніўня яна складзе 20% гадавых. Як заявілі ў галоўным банку краіны, спрыяльныя тэндэнцыі ў грашова-крэдытнай сферы дазволілі пайсці на такі крок. На ўнутраным валютным рынку прапанова замежнай валюты перавышае попыт, назіраецца прыток рублёвых дэпазітаў. Узровень іх прыбытковасці па-ранейшаму перавышае прыбытковасць дэпазітаў у замежнай валюце. Нагадаем, цяперашняе паніжэнне стаўкі стане чацвёртым з пачатку года.