Чым багатыя беларускія нетры? "На кантролі Прэзідэнта" сёння на "Беларусь 1"

13 ноября 2019
Водныя рэсурсы Беларусі могуць стаць драйверам росту эканомікі. На тэрыторыі краіны размешчаны чатыры артэзіянскія басейны. Геолагі выявілі больш як 650 радовішчаў прэсных і мінеральных вод. У цэлым усе выведаныя радовішчы працуюць на эканоміку дзяржавы. Так, запасаў пяску хопіць на многія пакаленні наперад. Па калійнай солі - мы чацвёртыя ў свеце. А гэта як мінімум паўтара стагоддзя бесперапыннай працы. У пяцёрцы сусветных лідараў Беларусь па здабычы торфу. Добрая сыравінная база і для цэментавай галіны.

Чым яшчэ багатыя беларускія нетры і ці засталося месца рамантыцы ў геолагаразведцы? Глядзіце сёння чарговую серыю праекта "На кантролі Прэзідэнта".