Чарговая пастаўка азербайджанскай нафты ў Беларусь

23 марта 2020
Чарговы танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі  пачаў рух у пункт прызначэння.  Судна выйшла ў Чорнае мора з грузінскага порта Супса. Аб гэтым паведамілі ў Белнафтахіме. Гэта трэцяя планавая пастаўка сыравіны ў нашу краіну па гэтым кірунку аб'ёмам  85  тысяч тон. Раней па марскім шляху ў Беларусь ужо было дастаўлена 165 тысяч тон сыравіны  ад азербайджанскай кампаніі Сакар.  Ужо сёння танкер павінен прыбыць ва ўкраінскі порт Паўднёвы.  Далей  нафту пачнуць перапампоўваць па трубаправодзе "Адэса-Броды" на Мазырскі НПЗ.