Аб'яўлены мараторый на праверкі гандлёвых інспекцый

21 Лютага 2017

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю аб'яўляе мараторый на праверкі гандлёвых інспекцый. Ведамства пераходзіць у рэжым маніторынгу за сітуацыяй у гандлёвай сетцы Беларусі, заявіў міністр Уладзімір Калтовіч. Мараторый пачне дзейнічаць з 27 лютага - да выхаду ўказа па кантрольна-нагляднай дзейнасці. З верасня 2016 года міністэрства працуе як антыманапольны орган. Тады задачы гандлёвай інспекцыі былі значна пашыраныя. Сёння галоўнае - адмовіцца ад функцый, якія дубліруюцца з сумежнымі структурамі: Дзяржстандартам і санітарнымі службамі. Асноўная задача ведамства - рэгуляванне цэнаў і тарыфаў на рынку Беларусі.

Новыя падыходы да кантрольна-нагляднай дзейнасці прывядуць да адкрыцця новых прадпрыемстваў і прытоку інвестыцый, а таксама развіцця канкурэнцыі. Нядобрасумленных вытворцаў, якія штучна завышаюць цэны на тавары, будуць штрафаваць.