Абмяркоўваць супрацоўніцтва з Беларуссю будуць у Аўстрыі

14 ноября 2014

У Вене пройдзе бізнес-форум. Адзначым, Аўстрыя - адзін з найважнейшых інвестараў у беларускую эканоміку. За апошнія некалькі гадоў узаемадзеянне краін актыўна развіваецца. Як прыклад, найбуйнейшы сумесны праект - BelToll - электронная сістэма збору платы за праезд.


Уладзімір Улаховіч, намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты: Нашы аўстрыйскія партнёры і, у прыватнасці гаспадарчая палата Аўстрыі, вельмі канструктыўна настроены да супрацоўніцтва з Беларуссю. І яны прапанавалі стварыць дзелавы савет з прадстаўнікоў буйнога бізнесу тых кампаній, якія ўжо ўдзельнічаюць у праектах Беларусі з беларускага боку, і прадстаўнікоў нашых прадпрыемстваў. Плануецца падпісанне пагаднення аб стварэнні дзелавога савета.


Дарэчы, у форуме прыме ўдзел і Расійская Федэрацыя. Прадстаўнікі трох краін абмяркуюць магчымасці супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і бізнесадукацыі.