Агульны аб'ём паставак нафты на беларускія НПЗ у сакавіку складзе каля мільёна тон

9 марта 2020
У студзені і лютым заводы былі загружаныя на палову і перапрацавалі каля двух  мільёнаў тон сыравіны. Нафту без прэміі чакаем ад шасці расійскіх кампаній, сярод якіх "Сафмар" і пяць новых для Беларусі прадаўцоў. Таксама на падыходзе азербайджанская нафта. Заяўлены аб'ём - 250 тысяч тон праз нафтаправод "Адэса - Броды" для Мазырскага НПЗ.

Сярод патэнцыяльных пастаўшчыкоў нафты Беларусь таксама разглядае  Казахстан, Іран, Саудаўскую Аравію і ЗША. Галоўнае - пралічыць лагістыку і сысціся па кошце. А ў цяперашніх умовах, калі сусветныя цэны на чорнае золата падаюць, можна таргавацца.