Агульны намалот па краіне ўпэўнена набліжаецца да адзнакі 4 млн тон збожжа

4 августа 2020
Па тэмпах лідзіруюць Брэсцкая і Гомельская вобласці - там прыбрана больш як 60 % плошчаў. Па ўраджайнасці наперадзе Гродзенскі рэгіён - з гектара там збіраюць па 50 %. Сярэдні жа паказчык па Беларусі - 38 - і гэта вышэй за леташні. 

Уладзімір Гракун, намміністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі: "У аснове ляжаць тэхналогіі: гэта сеў у аптымальныя тэрміны, доглядныя працы, ўнясенне мінеральных угнаенняў, ахоўныя мерапрыемствы і асноўнае (пасля таго як мы вырасцілі ўраджай) - мы павінны да зярнятка сабраць з палёў. Так, сёння, можа, нам трошкі весялей прыбіраць, таму што калі ёсць ураджай -  жадаецца працаваць".

Зараз аптымальная вільготнасць для ўборкі збожжа. Прытрымліванне ўсіх тэрмінаў і тэхналогій дазволіць прыбраць новы ўраджай без страт і захаваць яго якасць.