Агульны каравай на сёння важыць амаль паўтара мільёна тон

14 августа 2019

Аграрыі Мінскай вобласці ўтрымліваюць лідарства па ўборцы збожжавых. Агульны каравай на сёння важыць амаль паўтара мільёна тон. Убрана каля 85 % плошчаў. Найбольшы намалот на поўдні рэгіёна.

Сярод 22 раёнаў  самы вялікі ўраджай у Нясвіжскім  - 131 тысяча тон. На другім месцы хлебаробы  Слуцкага. У іх больш за 123 тысячы. Бронзу за намалот утрымлівае Капыльскі раён. Тут аграрыі сабралі 117 тысяч тон збожжа.

Што наконт ураджайнасці, лідзіруе таксама Нясвіж, дзе атрымліваюць 60 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў Дзяржынскі (тут 50) і  Клецкі раён (48 цэнтнераў з гектара). Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці 34 цэнтнеры з гектара.