Абласныя саветы па развіцці прадпрымальніцтва дазволяць вырашаць праблемы бізнесу на мясцовым узроўні

12 Чэрвеня 2019

Абласныя саветы па развіцці прадпрымальніцтва дазволяць вырашаць праблемы бізнесу на мясцовым узроўні, а значыць  больш аператыўна і кропкава. Да такіх высноў прыйшлі сёння падчас чарговага пасяджэння савета па прадпрымальніцтве. Акрамя таго, работа на месцах дазволіць сістэматызаваць распаўсюджаныя пытанні і адлюстроўваць іх у заканадаўчых ініцыятывах.

Аляксандр Турчын,  першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі, старшыня савета па развіцці прадпрымальніцтва: "Мы бы хацелі крыху структурыраваць нашу працу. Абласныя саветы - гэта людзі, якія знаходзяцца на месцах і ведаюць праблемы, што  хвалююць бізнес. Хацелася б, каб пытанні, што ўваходзяць у кампетэнцыю мясцовых органаў улады - зямельныя, маёмасныя, вырашаліся на ўзроўні абласных саветаў". 

Новыя рашэнні з'явяцца і ў сферы фінансавай падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу. Банк развіцця рыхтуе спецыяльную праграму для сацыяльнага прадпрымальніцтва.  Размова ідзе аб прадпрыемствах, якія аказваюць паслугі  людзям з абмежаванымі магчымасцямі альбо прымаюць іх на працу. Што да агульнага аб'ёму фінансавання бізнес-праектаў, ён павінен скласці па выніках года каля 200 мільёнаў рублёў.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя