Аб'ёмы вытворчасці сельгаспрадукцыі ў Магілёўскай вобласці да 2025 года плануюць павялічыць у 1,5 раза

24 сентября 2019

Рост аб'ёмаў вытворчасці сельгаспрадукцыі ў Магілёўскай вобласці да 2025 года плануюць павялічыць у паўтара раза. Пра гэта ў праекце "Размова ў Прэзідэнта" заявіў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы. Праект праграмы па развіцці кожнай галіны рэгіёна прадстаўлены Прэзідэнту. Зараз вядзецца мадэрнізацыя дзеючых вытворчасцяў, павялічваецца пагалоўе на малочна-таварных фермах, а таксама пасяўныя плошчы. Эфектыўная праца і павелічэнне выручкі ад прададзенай гатовай прадукцыі паўплываюць і на рост даходаў насельніцтва.

Сёння ў Магілёўскай вобласці пачаты эксперымент, дзе ў аснову асноў ставяцца павышэнне незаслужана нізкіх зарплат у сельгасарганізацыях і адсутнасць матывацыі ў работнікаў. Зараз даходы залежаць ад прадукцыйнасці працы. Першыя вынікі падвядуць да канца года.