Аб'ёмы вытворчасці, экспарт і лагістыка - майстар-клас па эфектыўнай працы ад Мінскага завода шасцярняў
8 апреля 2022
Пытанні эканамічнай бяспекі зараз на першым плане. І тут важкі ўклад уносіць прамысловасць. Дзякуючы таму што мы захавалі прадпрыемствы, сёння можам зарабляць і развівацца. Мінскі завод шасцярняў у сваім родзе манапаліст. Калісьці ў Савецкім Саюзе былі вытворчасці-аналагі, але паспяхова замацаваўся на рынку СНД толькі наш брэнд. Сёння тут упэўнена ставяць мэты на будучыню і ладзяць працу, улічваючы дынамічную эканамічную сітуацыю. На Мінскам заводзе шасцярняў пабываў і наш карэспандэнт Антон Малюта (відэа).













