Аб'ёмы вытворчасці 4 цукровых заводаў у Беларусі наблізіліся да 5 тысяч тон за суткі

27 сентября 2021



Лідарамі па ўраджайнасці і тэмпах нарыхтоўкі  цукровых буракоў традыцыйна з'яўляюцца гродзенскія аграрыі. Яны  збіраюць па 600 цэнтнераў з гектара, у асобных гаспадарках - да тысячы. Адначасова з нарыхтоўкай ідзе адгрузка на перапрацоўчыя прадпрыемствы.


Аб'ёмы вытворчасці 4 цукровых заводаў у Беларусі наблізіліся да 5 тысяч тон за суткі. Аб гэтым заяўляюць у канцэрне Белдзяржхарчапрам. Першарадная задача - забяспечыць унутраны рынак. Лішкі  адпраўляем на экспарт і на гэтым зарабляем.


Унутраны рынак будзе забяспечаны і бульбай. Убрана ўжо каля траціны ўсяго аб'ёму. Ураджай плануецца на ўзроўні мільёна тон.